Спадчына: Разенблат Яўген Сямёнавіч
Аўторак, 23 Чэрвень 2026 11:36
25 верасня 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сямёнавіча Разенблата (1961), кандыдата гістарычных навук
Яўген Сямёнавіч Разенблат нарадзіўся 25 верасня 1961 г. у г. Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) у сям’і служачых. Закончыў сярэднюю школу № 13 г. Свярдлоўска. Школьнікам захапляўся спортам (самба, баскетбол, стральба), удзельнічаў у тэатральным гуртку на англійскай мове, палюбіў бардаўскую песню. Цікавіўся гісторыяй, збіраў газетныя артыкулы па гісторыі гарадоў.